Віктар Ціханавіч Кахнюк
Віктар Ціханавіч Кахнюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1953[1] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, навуковец |
Навуковая сфера | анкалогія і хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Віктар Ціханавіч Кахнюк (нар. 1953) — беларускі ўрач-анколаг-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1995)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча (1973), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982), Усесаюзны анкалагічны навуковы цэнтр Акадэміі медыцынскіх навук СССР (Масква; аспірантура)[2].
Працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (з 1987, малодшы, з 1989 — старшы, з 1991 — вядучы, з 1996 — галоўны навуковы супрацоўнік аддзялення абдамінальнай хірургіі, з 1999 — загадчык анкалагічнага практалагічнага аддзялення, аддзела абдамінальнай анкапаталогіі, з 2010 — намеснік дырэктара (па хірургіі)[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: эпідэміялогія, дыягностыка, лячэнне і рэабілітацыя пацыентаў з коларэктальным ракам[2].
Зрабіў больш за 30 рацыяналізатарскіх прапаноў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2021), медаль «За працоўныя заслугі» (2015), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2021) і інш[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кохнюк Виктор Тихонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 256.
- Кахнюк Віктар Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 190.
- Кохнюк Виктор Тихонович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 201.
- Виктор Тихонович Кохнюк : к 60-летию со дня рождения // Онкологический журнал. — 2013. — Т. 7, № 2. — С. 135—136 : фот.
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Анколагі Беларусі
- Хірургі Беларусі